...to Home Page.
        ...to About Page in English.
        ...to Terra_Belarussian.
 

 

 

Аб'яднанае Еўрапейскае Хрысціянства
– Прыйшоў час вылечыць схізму –

Галоўнай мэтай гэтага вэб-сайта з'яўляецца прадстаўленне і распаўсюджванне інфармацыі аб фільме – «Аб'яднанае Еўрапейскае Хрысціянства - Прыйшоў час вылечыць схізму». Асноўныя задачы гэтага фільма паслядоўныя: зрабіць пэўны ўклад у аб'яднанне праваслаўна-каталіцкай царквы, дакладней кажучы, у стварэнне або аднаўленне цывілізацыйнага адзінства і цэласнасці хрысціянскіх народаў, пачынаючы з еўрапейскага хрысціянства. Гэты фільм звяртаецца да суполцы вернікаў-хрысціянаў.Неабходна падкрэсліць, што «Аб'яднанае Еўрапейскае Хрысціянства - Прыйшоў час вылечыць схізму» - гэта, хутчэй за ўсё, два розных фільма, чым дзве часткі аднаго цэлага, бо тэмы, якія закранаюцца ў іх, дастаткова аддзелены адна ад другой. Першая тэма – “Еўрапейскае Хрысціянства” - мае вялікае значэнне. Другая тэма, “Царква”, непараўнальна яшчэ больш важная. Не здзіўляйцеся прысутнасці ў фільму відавочных супярэчнасцяў у разуменні таго, як суполка вернікаў-хрысціянаў павінна ўспрымаць два гэтых тэматычных блока.

Першая частка, або давайце будзем называць яе,першы фільм, распавядае пра тэалагічны, эклезіялагічны і іншыя аспекты царкоўнай схізмы V стагоддзя. Размова таксама пойдзе пра “вялікую царкоўную схізму”, якая афіцыйна датуецца 1054 годам, але на самой справе цягнулася з IX па XIII стагоддзе і далей. Улічваючы факты, прадстаўленыя ў фільме і іх роль у нашай барацьбе за разуменне намераў Госпада адносна Яго Царквы, да палемікі нельга ставіцца несур'ёзна. Разуменне, заклікаючай да адзінства запаведзі Гасподняй, знаёмай ўсім хрысціянам і адлюстраванай у Святым Пісанні, адноўленай на гэтым вэб-сайце, сведчыць аб тым, што спрэчка наўрад ці можа лічыцца невырашальнай.

Сучасныя рэаліі, як і працы выдатных філосафаў у гэтай галіне і супрацоўніцтва ў рамках праграм вышэйшай царкоўнай іерархіі гавораць аб тым, што фактычная кансалідацыя магчыма паміж традыцыйнымі цэрквамі, якія захавалі Таінства - перш за ўсё Эўхарыстыю – Апостальскую паслядоўнасць і духавенства, прадстаўнікі якога атрымліваюць духоўны сан ва ўстаноўленым парадку. Гэта ўключае наступныя цэрквы (па колькасці вернікаў у грамадах):

• Усходнія праваслаўныя цэрквы
• Праваслаўныя цэрквы, якія знаходзяцца ў зносінах з Сусветным Патрыярхам Канстанцінопальскім, і
• Каталіцкая царква

Да гэтага шырока ўзгодненага спіса, аўтар фільма дазволіў бы сабе дадаць і чацвёртую групу.Пакуль Праваслаўныя і Каталіцкая Цэрквы афіцыйна спрабуюць мець справу з цэрквамі з гэтай групы, фактычна не маючы з імі спраў і, па магчымасці, ігнаруючы іх існаванне, гэтай чацвёртай групай можна абазначыць праваслаўныя цэрквы візантыйска-славянскай літургічнай традыцыі, якія не прымыкаюць да сусветнага Канстанцінопальскага Патрыярхата. Украінская Праваслаўная Царква і Кіеўскі Патрыярхат - самая вялікая з мноства цэркваў, якія апынуліся закладнікамі гэтай эклезіялагічнай блытаніны.

Хоць пратэстанты і вельмі важныя для хрысціянскага свету, з'яўленне пратэстантызма і яго шматлікіх адгалінаванняў ўнутры Заходняй Царквы (за некаторым выключэннем), пачынаючы з XVI стагоддзя, не з'яўляецца тэматычнай часткай першага фільма. Пра іх будзе падрабязна расказана ў другім фільме.

Другі фільм прапаноўвае гледачу ўступіць у цывілізацыйны самааналіз аб выдатках хрысціянскай раздробненасці.Ён складаецца, ў асноўным, з серыі тэматычных даследванняў і канкрэтных прыкладаў Схізмы. Матэрыялы фільма натхняюць на роздум,адносна таго, што чакае хрысціянскі свет, пачынаючы з еўрапейскага хрысціянства, калі сітуацыя хрысціянскай раздробненасці працягнецца? Як, на вашу думку, мы паступаем? Ці рухаемся мы правільным шляхам?

Толькі ад агульнасці вернікаў залежыць, ці зможа Царква аб'яднацца, ці гэтага не адбудзецца. Царкоўныя іерархі ўжо вызначылі сваю пазіцыю. Яны не гатовыя падпісаць агульную дэкларацыю, Апостальскую Канстытуцыю альбо нейкі іншы дакумент, аднаўленне агульнасці і адзінства, але калі б нават яны выказалі сваю гатоўнасць да гэтага кроку, пры адсутнасці падтрымкі вернікаў -хрысціянаў дэкларацыя не ўступіць у сілу, як гэта здарылася ў 1439 г. ... і самая вялікая царква ў хрысціянскім свеце стала мячэццю.

          


Вырашаць вам. Вы імкнецеся да аб'яднання?

Калі ласка, яшчэ раз абдумайце гэтае пытанне пасля прагляду фільма.

“Падзел адкрыта супярэчыць волі Хрыста, уяўляе сабой камень перашкоды для ўсяго свету, і шкодзіць найсвяцейшай крыніцы абвяшчэння добрых вестак для кожнага стварэння. Верыць у Хрыста - гэта значыць імкнуцца да ўз'яднання, жаданне уз'яднання ёсць імкненне да Царквы, імкнуцца да Царквы ёсць не што іншае, як жаданне далучыцца да божай ласкі, якая адпавядае плану Айца на векі вечныя. У гэтым сэнс малітвы Хрыстовай: "Ut Unum Sint.''
                              Ян Павел II, "Энцыкліка”, 1995 г.

“Сцены, якія падзяляюць нас, не дастаюць да нябёсаў “
                              Платон, мітрапаліт Кіеўскі

Чалавек мяркуе, а Бог распараджаецца

 

    Святая Русь - Holy Rus